Простае тлумачэнне
«Западнорусизм» (заходнярусізм) — гістарыяграфічны праект Расійскай імперыі XIX ст.: маўляў, беларусы і ўкраінцы — гэта «адзін народ з рускімі», толькі «сапсаваны» польскім уплывам. Адсюль — ідэя «вяртання» ў адзіную Русь.
Гэты міф не памёр: ён вяртаецца ў выглядзе «Русского мира», «триединого народа», «одной истории».
Беларускі прыклад
У расійскіх школьных падручніках XIX ст. Беларусь = «Северо-Западный край». БНР 1918 у масавай памяці СССР — «пустое месца». У 2020–22 гэтую жа схему паднялі зноў.
Чаму гэта важна
Інтэлектуальна разабраць «заходнярусізм» — значыць выбіць глебу з-пад сучасных іперыяльных прэтэнзій. Гэта асаблівая задача беларускага дэкаланіяльнага мыслення.
Крыніцы
- Сагановіч, Г. (2001). Нарыс гісторыі Беларусі.
- Plokhy, S. (2006). The Origins of the Slavic Nations.